У музеі Купалы "рэпрэсавалі" галаграму паэта

Так выглядала галаграма Янкі Купалы

Так выглядала галаграма Янкі Купалы / ютуб-канал "3d max and V-ray, Adobe after effects"

У музеі Янкі Купалы перасталі ўключаць для наведнікаў галаграму паэта. Гэта цягнецца ўжо паўтара года, піша "Наша Ніва".

Раней галаграма завяршала экспазіцыю музея. Жывы Янка Купала курыў, ветліва махаў рукой на развітанне.

Але цяпер галаграму "рэпрэсавалі". Рэч у тым, шт для яе стварэння даўным-даўно зняўся Народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед, якому цяпер 72 гады. У 2020-м актор разам з калектывам Нацыянальнага акдэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выказаў сваю грамадскую пазіцыю — і трапіў у "чорныя спісы". Праз гэта і адключылі галаграму, піша "Наша Ніва".

Музеем Янкі Купалы з 2022 года кіруе Галіна Галінская, якая да таго працавала ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Аднаму з наведнікаў, які пацікавіўся лёсам галаграмы, дырэктарка сказала, што тая пераробліваецца, будзе новы кантэнт. Янка Купала, маўляў, застанецца, але на новай версіі галаграмы. Калі тая з'явіцца, невядома.

Дарэчы, сёлета музею спаўняецца 80 гадоў.

У музеі Купалы "рэпрэсавалі" галаграму паэта
Аляксандр Падабед / kino-teatr.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі