У музей Янкі Купалы прызначылі новую дырэктарку — з музея Вялікай Айчыннай

Ганна Галінская заменіць Алену Ляшковіч, якую звольнілі за адмову выганяць сваіх супрацоўнікаў па палітычных матывах.
Музей Янкі Купалы ўзначаліла Ганна Галінская. Калектыву музея новую дырэктарку прадстаўляў міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Да новага прызначэння Галінская больш за 20 гадоў адпрацавала ў Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны. У апошнія гады яна займала пасаду намесніцыка дырэктара па навуковай рабоце.
Як распавядала Еўрарадыё, папярэдняй дырэктаркай была Алена Ляшковіч, якая працавала на гэтай пасадзе з 2007 года. На пачатку студзеня 2022 года яе звольнілі. Прычынай неафіцыйна называлася тое, што яна адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па палітычных матывах.
Па словах Маркевіча, агулам з дзяржаўных устаноў культуры за "палітыку" былі звольненыя больш за 300 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.