У Маскве сярод зімы прайшла навальніца (відэа)

Рэдкая прыродная з’ява — зімовая навальніца — здарылася раніцай 1 лютага ў Маскве, паведамляе Interfax.ru

Прыкладна ў 7.30 жыхароў гораду разбудзілі раскаты грому, потым заблішчэлі маланкі і пайшоў моцны дождж, але праз 20 хвілінаў усё сціхла.

Напярэдадні сіноптыкі прадказвалі рэзкае пацяпленне ў Маскоўскім рэгіёне: анамальна цёплае надвор’е ў першы дзень апошняга зімовага месяцу можа пабіць тэмпературны рэкорд.

У Беларусі гэтымі днямі таксама вельмі цёпла для гэтай пары — сёння ўдзень у большасці рэгіёнаў абяцаюць плюсавую тэмпературу і ападкі ў выглядзе мокрага снегу.

Фота: РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі