У Маскве разлічваюць на больш паважлівае стаўленне да пасла ў Беларусі

У Маскве разлічваюць на больш паважлівае стаўленне да пасла ў Беларусі

У Маскве разлічваюць на больш паважлівае стаўленне да пасла ў Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Рыгор Карасін. Паводле яго слоў, у расійскім знешнепалітычным ведамстве "азнаёміліся з рэакцыяй прэс-сакратара міністэрства замежных спраў Беларусі", інфармуе ria.ru.

У пятніцу начальнік ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз на просьбу ria.ru выказаўся пра інтэрв'ю расійскага пасла Міхаіла Бабіча, якое напярэдадні з'явілася на сайце гэтага расійскага інфармагенцтва. Каментар атрымаўся жорсткі. У МЗС лічаць, што Бабіч дагэтуль "не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай" і што расійскі дыпламат "рэгулярна хапаецца" за "падтасаваны набор лічбаў" і гэта "ператварае яго ў рахункавода альбо падаючага надзеі бухгалтара".

Бабіч падчас паездкі ў Віцебск заявіў, што спакойна адносіцца да такой "балбатні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі