"Аўтаномная зона" на мяжы з Беларуссю — план NATO на выпадак расійскай агрэсіі

Пуцін і Лукашэнка

Пуцін і Лукашэнка / Радыё Свабода

NATO рыхтуецца да магчымага нападу Расіі на краіны Балтыі. Паўночнаатлантычны альянс, як піша выданне BILD, распрацаваў тры варыянты дзеянняў — калі расійскія войскі атакуюць Эстонію, Латвію ці Літву. Галоўнай мэтай называюць спыніць наступ і максімальна аслабіць расійскія сілы.

Першы этап — падаўленне ракетных і беспілотных нападаў. Тут NATO плануе выкарыстоўваць баявыя самалёты, ракеты і дроны для знішчэння расійскіх ракетных комплексаў. Адной з асноўных мэтаў разглядаецца Калінінградская вобласць РФ, дзе размяшчаюцца шматлікія сістэмы СПА і ракетныя комплексы.

На межах з Беларуссю і Расіяй плануецца стварыць так званую "аўтаномную зону". Вайскоўцаў NATO там не будзе, а супраць расійскіх войскаў будуць дзейнічаць дроны і наземныя рабатызаваныя сістэмы.

На наступным этапе NATO разглядае ўдары па тэрыторыі РФ. Спецназу паставяць задачу знішчаць вайсковыя і лагістычныя аб'екты — аэрадромы, абаронныя прадпрыемствы, масты і чыгункі. У NATO разлічваюць, што дапамагаць будуць расіяне, якія выступаюць супраць Пуціна.

Таксама альянс плануе стварыць "паветраны мост" для перакідвання ў Расію беспілотнікаў і робатаў для атак на аэрадромы і вайсковыя базы.

Захопліваць тэрыторыю Расіі альянс не плануе. Ставіцца задача толькі адкінуць расійскія войскі да мяжы.

Дарэчы, трымаць гэтыя планы ў сакрэце NATO не плануе. Вайскоўцы мяркуюць, што агучванне такіх планаў дапаможа стрымаць агрэсію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.