1,5 млн рублёў вылучаць на рамонт санаторыя "Белоруссия" ў акупаваным Крыме
Санаторый "Белоруссия" ў Крыме / vsesanatorii.ru
На рамонт вытворча-бытавога комплексу санаторыя "Белоруссия" ў захопленым Расіяй Крыме з беларускага бюджэту вылучаць 1,5 млн рублёў. Адпаведная пастанова Савета міністраў з'явілася 25 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Сродкі перададуць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, якому санаторый і падпарадкоўваецца. Грошы вылучаць са сродкаў бюджэту. Іх возьмуць з грошай, запланаваных на іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, на міжнародную дзейнасць і на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і выдавецтвы.
Санаторый "Белоруссия" ў крымскім Карэізе фармальна размяшчаецца на тэрыторыі Украіны. Аднак пасля расійскага захопу Крыма ў 2014 годзе фактычна гэты санаторый аказаўся пад расійскай юрысдыкцыяй.