Па беларускай метадычцы: у Расіі праходзяць масавыя аблавы на фестывалях і ў клубах

Сілавікі накрылі музычны фестываль пад Выбаргам

Сілавікі накрылі музычны фестываль пад Выбаргам / Новая газета. Европа

23 жніўня ў Расіі прайшлі масавыя аблавы на фестывалях і ў клубах. 

Як піша "Новая газета. Еўропа", на цяперашні час вядома пра тры хапуны.. Спачатку сілавіку разам з АМАПам і “Расгвардыяй” накрылі фестываль Day x Night пад Выбаргам — нібыта праз тое, што там спявалі песні ў падтрымку Украіны і гучалі заклікі да змены ўлады. Затым наведаліся ў начны клуб ў Петразаводску і рэстаран у Маскве.

Па словах відавочцаў, у наведвальнікаў івентаў правяралі дакументы і даглядалі на наяўнасць наркотыкаў. Удзельнікаў фестываля паклалі тварам у зямлю. Людзей білі, прымянялі электрашокер і ўжывалі гамафобныя жарты. Пры вобшуках у людзей прападалі грошы.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.