У Літве ў фуры з Беларусі знайшлі кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра

У Літве ў фуры з Беларусі знайшлі кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра

У Літве ў фуры Daf з Беларусі знайшлі кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра. Як паведамляе літоўская мытня, грузавік транзітам рухаўся ў Польшчу. Яго аглядалі на кантрольна-прапускным пункце "Шальчынінкай — Беняконі". Мытнікі звярнулі ўвагу на тое, што груз кардона складзены спешна і адправілі фуру на рэнтген. Ён і дапамог выявіць схованкі з цыгарэтамі — больш за 300 тысяч пачкаў NZ Gold і Minsk Superslims. Кошт партыі кантрабанды ацанілі на мільён еўра.

З беларуса-кіроўца ўзялі падпіску аб нявыездзе, на волю ён выйшаў пасля ўнясення закладу. Праводзіцца расследаванне.

У лютым літоўскія мытнікі знайшлі ў фуры з Беларусі кантрабандныя цыгарэты, схаваныя ў будаўнічых блоках, на сотні тысяч еўра, а ў сакавіку — на 1,4 млн еўра. А вось польскія мытнікі рэгулярна знаходзяць такую кантрабанду на мільёны еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі