Палякі затрымалі кантрабанду цыгарэт з Беларусі на 2 мільёны долараў

Палякі затрымалі кантрабанду цыгарэт з Беларусі на 2 мільёны долараў

Польскія памежнікі затрымалі кантрабанду цыгарэт з Беларусі на 2 мільёны долараў. У Падляшскім ваяводстве спынілі грузавік, якім кіраваў 59-гадовы грамадзянін Літвы. Замест драўляных скрыняў там была кантрабанда — 520 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці. У дачыненні кіроўцы распачалі крымінальную справу, яго арыштавалі на тры месяцы. Літоўцу пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе podlaski.strazgraniczna.pl.

У лютым у "Кузніцы" палякі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі — на 7,5 млн долараў. У сакавіку там жа знайшлі ў грузавіку 650 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці на амаль 2,5 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі