Палякі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

Палякі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

Польскія памежнікі і мытнікі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі. У двух польскіх грузавіках сярод дошак былі схаваныя больш за 1,8 млн пачкаў нелегальных цыгарэт. Кошт кантрабанды — $7,5 млн.

Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Кузніца" (з беларускага боку — "Брузгі").

Як паведамляюць польскія памежнікі, кіроўцам (грамадзянам Польшчы) пагражае да 10 гадоў турмы. Тры чалавекі (два кіроўцы і іх зменшчык) ва ўзросце 19, 21 і 55 гадоў пакуль затрыманыя на тры месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі