У Латвіі скандал вакол беларускага дэпутата з Даўгаўпілса (відэа)

Латвійская спецслужба “Бюро абароны Канстытуцыі” высветліла, што новаспечаны дэпутат Даугаўпілскай думы Барыс Іваноў раней з'яўляўся штатным супрацоўнікам КДБ, паведамляе агенцтва LETA.

29 чэрвеня ў Генеральную пракуратуру Латвіі паступіла заява з просьбай распачаць крымінальную справу па факце парушэння Закона аб выбарах у Даўгаўпілсе. Яе падалі “Партыя рэформаў” і "Наша партыя". Сутнасць заявы зводзіцца да таго, што дэпутат Думы Даўгаўпілса Барыс Іваноў схаваў ад Цэнтрвыбаркама факт працы ў КДБ у савецкі час, дзе даслужыўся да капітана.

Згодна з латвійскім заканадаўствам, у муніцыпальных выбарах могуць удзельнічаць толькі тыя супрацоўнікі КДБ, якія супрацоўнічалі са спецслужбамі пазаштатна.

Адзначым, што апошнія гады Барыс Іваноў узначальвае гарадскі Цэнтр беларускай культуры і культурнае таварыства беларусаў Даўгаўпілса "Уздым". Сам Барыс Іваноў расцэньвае сітуацыю як палітычны ціск.

Фота grani.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі