У Латвіі кіроўцы-замежнікі праігнаравалі штрафы на 4 млн еўра

У Латвіі кіроўцы-замежнікі праігнаравалі штрафы на 4 млн еўра

У Латвіі кіроўцы-замежнікі праігнаравалі штрафы, выпісаныя паліцыяй за парушэнне Правілаў дарожнага руху, на 4 млн еўра. Гэта палова сумы штрафаў, выпісаных у гэтай краіне з пачатку года. Як паведамляе Delfi, сярод парушальнікаў (перавышэнне хуткасці, няправільная паркоўка і г. д.) — літоўцы, палякі, жыхары скандынаўскіх краін. Яны альбо з'язджаюць з квітанцыяй з краіны, альбо, атрымаўшы яе па пошце, проста выкідаюць.

Самымі законапаслухмянымі называюць беларусаў і расіян. Паліцыя тлумачыць гэты факт тым, што яны ўязджаюць у Латвію па візе і з неаплачаным штрафам не змаглі б вярнуцца на радзіму. Часам аплата адбываецца непасрэдна на мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі