У Купалаўскі тэатр пачалі набіраць акцёраў з Расіі

Аляксандр Лукашэнка ў Купалаўскім тэатры / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка ў Купалаўскім тэатры / БЕЛТА

У Купалаўскі тэатр пачалі набіраць акцёраў з Расіі — выпускнікоў Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва і былых студэнтаў маскоўскага Інстытута сучаснага мастацтва. Паколькі яны не ведаюць беларускай мовы, то ўдзельнічаюць у пластычных спектаклях без слоў, піша "Зеркало".

"Нам па-ранейшаму не стае акцёраў, прызналася ў нядаўнім інтэрв'ю газеце "Культура" актрыса Вольга Няфёдава. — Мы збіраем калектыў пакрысе, і для таго неабходна шмат часу — каб у тэатры былі найлепшыя як па таленце, так і па душэўных якасцях... Таксама мы карыстаемся дапамогай акцёраў з іншых труп, якія з’яўляюцца патрыётамі і сапраўды любяць тэатр".

Акцёры з Купалаўскага тэатру сышлі пасля падзей 2020 года. Яны актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах. Засталася невялікая група (9 чалавек), у тым ліку згаданая Няфёдава. З 2021 года праводзяцца кастынгі, але набраць патрэбную колькасць акцёраў не могуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі