У Кобрынскім раёне на паляванні загінуў 35-гадовы мужчына

У Кобрынскім раёне на паляванні загінуў 35-гадовы мужчына

Падчас палявання ў Кобрынскім раёне Брэстчыны загінуў мужчына. Пра гэта ў каментары БЕЛТА распавёў начальнік Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый Крываблоцкі.

Трагічнае здарэнне адбылося каля вёскі Плянта прыкладна поўначы 12 верасня. Пяцёра паляўнічых пайшлі ў кукурузнае поле паляваць на дзіка. 57-гадовы мужчына без папярэджання зняўся з адведзенага яму месца для стральбы, выйшаў з бяспечнай зоны і стрэліў карцеччу ў жывёлаў, якія прабягалі міма. Пры гэтым ён параніў свайго 35-гадовага таварыша: шрот трапіў яму ў раён сэрца.

Калегі на сваім транспарце паспяшаліся адвезці параненага ў лякарню. Аднак мужчына памёр па дарозе.

Праверкай гэтага здарэння займаецца Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта. Дарэчы, за апошні час на Брэстчыне гэта ўжо трэцяя такая трагедыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі