У Кіеве васьмігадовы хлопчык тэрарызуе школьнікаў і настаўнікаў

У Кіеве васьмігадовы хлопчык тэрарызуе школьнікаў і настаўнікаў

У Кіеве васьмігадовы хлопчык тэрарызуе школьнікаў і настаўнікаў. Паколькі школьная адміністрацыя і праваахоўнікі нічога зрабіць не могуць, у сераду бацькі не пусцілі на заняткі сваіх дзяцей, паведамляе сайт tsn.ua.

Вядома, што ў хлопчыка памерла маці, яго выхоўваюць бацька і бабуля. За агрэсіўныя паводзіны і збіццё толькі з пачатку навучальнага года былі распачатыя 12 крымінальных спраў. Аднак гэта працягваецца ўжо паўтара года. Ледзь не кожны дзень праваахоўнікі прыязджаюць у навучальную ўстанову і складаюць новы пратакол. Хлопчык нападае не толькі на дзяцей, ён збіваў нагамі настаўніцу, якая закрывала сабой ад удараў іншых вучняў. Нават усталяваныя камеры відэаназірання не спыняюць хулігана.

Бацькі дзяцей кажуць, што ўсе спробы паўплываць на хлопчыка спыняюцца на нежаданні бацькі даць на гэта дазвол. З гэтай жа прычыны не ўдаецца яго перавесці ў іншую навучальную ўстанову. 21 лістапада хуліган збіў у сваім класе восем чалавек, прыязджала паліцыя. Пасля гэтага бацькі вучняў 2-га класа напісалі калектыўны зварот ва ўсе інстанцыі, заявілі, што дзяцей не будзе ў школе, пакуль там не забяспечаць нармальнае навучанне і бяспеку для іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі