На "Беларуськаліі" загінуў майстар падземнага ўчастку
На месцы трагедыі / Следчы камітэт
На другім рудніку "Беларуськалія" падчас агляду горных выпрацовак лавы ў выніку абрушэння парод атрымаў траўму горны майстар Дзмітрый Пятровіч, паведамляе прадпрыемства.
Мужчыну даставілі ў шпіталь, дзе ён сканаў.
Следчы камітэт удакладняе, што здарэнне адбылося 17 жніўня каля 23-й гадзіны. Загінуламу работніку было 49 гадоў.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі.
За апошнія месяцы на "Беларуськаліі" адбылося некалькі выпадкаў гібелі работнікаў. Два рабочыя загінулі на пачатку чэрвеня, яшчэ адна трагедыя здарылася пару тыдняў таму.
На месцы трагедыі / Следчы камітэт