У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў (фота)
![У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/privacy-policy-1624400_960_720.jpg.webp?itok=yIex9vsq)
У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Нацыянальны архіў Латвіі пачаў публікацыю адсканаваных картак у адпаведнасці з рашэннем Сейма. Сярод іх знайшліся вядомыя латвійскія палітыкі, кіраўнік Праваслаўнай Царквы ў гэтай краіне.
У картцы пазначаны імя, імя па бацьку, прозвішча, год і месца нараджэння, адрас, месца працы і пасада, нацыянальнасць, адукацыя, партыйнасць. Там ёсць псеўданім, нумар асабістай справы, час вярбоўкі, прозвішча супрацоўніка КДБ, які здзейсніў вярбоўку. Еўрарадыё адшукала дадзеныя пра Маркса Вішніцкага ("Васілій") з Бабруйска, Арыну Ларыёнаву ("Лера") з Дрысенскага раёна, Міхаіла Махновіча ("Котт") з Мазырскага раёна, Сяргея Лукянава (ці Лук'янава, "Перконс") з Рыгі, Вячаслава Ляшкевіча з Міёрскага раёна, "кандыдата ў агенты на асаблівы перыяд" і шматлікіх іншых. Савецкая дзяржбяспека зацікавілася імі ў 1980-я гады.
Больш поўны матэрыял з'явіцца на нашым сайце пазней.
![У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/lvlvaf1us30gv1-50464.jpg)
![У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/lvlvaf1us30gv1-50216.jpg)
![У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/lvlvaf1us30gv1-50179.jpg)
![У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/lvlvaf1us30gv1-41051.jpg)
![У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/lvlvaf1us30gv1-20471.jpg)