У Кабуле невядомыя ўгналі ўкраінскі самалёт

У Кабуле невядомыя ўгналі ўкраінскі самалёт

Невядомыя ўгналі ўкраінскі самалёт, які прыляцеў у Кабул па грамадзян Украіны. Пра гэта "Грамадскаму радыё" распавёў намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін.

"У мінулую нядзелю наш самалёт захапілі іншыя людзі. Яны былі ўзброеныя, у тым ліку агнястрэльнай зброяй. У аўторак у нас фактычна скралі самалёт — ён вылецеў у Іран з невядомай групай пасажыраў на борце замест таго, каб вывезці ўкраінцаў", — паведаміў дыпламат.

Енін не патлумачыў, ці вярнулі невядомыя захоплены самалёт і хто менавіта яго захопліваў.

Першы ўкраінскі самалёт 16 жніўня вывез з Кабула каля 80 чалавек, сярод якіх былі грамадзяне Украіны, Афганістана, Беларусі, Нідэрландаў, Харватыі, Таджыкістана.

Учора з Кабула прыляцеў трэці ўкраінскі самалёт, на борце якога былі 98 пасажыраў і 5 чальцоў экіпажу. Дагэтуль у Афганістане знаходзіцца не менш за 50 украінцаў і украінак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі