У Кітаі ўцекачоў шантажуюць блізкімі, а ў Афганістане паляць гітары — # ІхНоравы

Кароткі агляд міжнародных навін / Калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Кароткі агляд міжнародных навін / Калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Нават за мяжой ведаюць, што беларусы наданацілі на дапамогу палітвязням больш за паўмільёна еўра. Але што ў гэты час адбывалася ў іншых краінах?

Пакуль вы глядзелі марафон "Нам не ўсё адно!", мы сачылі за падзеямі, каб сёння коратка расказаць пра самае важнае.

 

Шантаж па відэасувязі

Уйгурскія ўцекачы кажуць, што ўрад Кітая шантажуе іх і прымушае шпіёніць за праваабаронцамі за мяжой. Як? Праз ціск на сваякоў, якія засталіся ў Кітаі.

Уцякач з Кітая, уйгур Алім жыве ў Лондане. І кожны раз, як толькі ў Лондане адбываецца антыкітайская акцыя пратэсту, яго спрабуюць завербаваць. Тэлефануюць, прапануюць грошы і просяць, каб ён пасябраваў з лідарамі палітычных груп. Або каб схадзіў на мітынг і пераказаў, хто яшчэ на ім прысутнічаў.

В Китае беженцев шантажируют близкими, а в Афганистане жгут гитары — #ИхНравы
Забастоўка акцёраў / CHRIS DELMAS/AFP VIA GETTY IMAGES

Але, відаць, босы не збіраюцца саступаць. Адзін ананімны кіраўнік студыі нядаўна сказаў, што плануе дачакацца, калі чальцы прафсаюзаў пачнуць губляць свае кватэры і дамы. Для акцёраў другіх роляў гэта літаральна азначае шлях за рысу беднасці.

Калі новы сезон вашага любімага серыяла адклалі праз забастоўку — цярпіце. Гэта ваш пасільны ўнёсак у страйк.

 

Pretty cool

Новы лагатып "Твітара" не падабаецца нават мэрыі Сан-Францыска. На выходных горад двойчы дасылаў сваіх прадстаўнікоў у штаб-кватэру "Твітара", каб спытаць, навошта Маск паставіў на даху ў цэнтры горада велізарную літару "Х". Якая, да таго ж, увесь час мігціць, чым бесіць жыхароў навакольных дамоў.

Маску патлумачылі, што для ўстаноўкі новай шыльды на даху трэба атрымаць ухваленне ўладаў. Але прадстаўнікі "Х" сказалі, што велізарная зіхоткая літара — гэта "часовы светлавы знак для мерапрыемства", а не пастаянная шыльда. Так што нічога прыбіраць яны не будуць.

А Маск дадаў, што не збіраецца пераводзіць офіс у іншы горад — хадзілі і такія чуткі. Так што не толькі карыстальнікам "Твітара", але і мэрыі Сан-Францыска даводзіцца ўжывацца з Іланам і яго рэбрэндынгам.

Хоць, калі перастаць бурчэць, можна пагадзіцца з некаторымі карыстальнікамі "Твітара", якія пішуць, што новая шыльда “looks pretty cool”.

А нядрэнна ж глядзіцца!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі