У Ізраілі чакаюць пачатку магутнага землятрусу

Ахвяраў і разбурэнняў няма, аднак спецыялісты не выключаюць, што ў бліжэйшы час можна чакаць больш магутныя і разбуральныя падземныя штуршкі. Нядаўна іх прадказваў высокапастаўлены прадстаўнік камандавання тылу — ізраільскай вайсковай структуры, якая курыруе пытанні грамадзянскай абароны. Яго прозвішча не называлася. Вайсковец паведаміў, што падземныя штуршкі могуць справакаваць цунамі, які ўдарыць па ўзбярэжжы Міжземнага мора, дзе жыве значная частка насельніцтва краіны. Могуць загінуць тысячы людзей.



Думкі спецыялістаў, аднак, падзяліліся. Тым не менш, ізраільскі ўрад склікае спецыяльныя нарады для ацэнкі сітуацыі.
 

Як вядома, Ізраіль знаходзіцца ў зоне сірыйска-афрыканскага разлому. Паводле статыстыкі, падземныя штуршкі магнітудай не менш за 7 здараюцца з перыядычнасцю ў 80-90 гадоў. Апошні такі землятрус адбыўся ў 1927 годзе, тады загінула 300 чалавек.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі