У Івацэвіцкім раёне мужчына падпаліў сябе пасля сваркі з жонкай

У Івацэвіцкім раёне мужчына падпаліў сябе пасля сваркі з жонкай

Надзвычайнае здарэнне адбылося 21 жніўня ў Івацэвіцкім раёне Брэстчыны. Прыкладна ў 15.30 дзяжурная медсястра Івацэвіцкай цэнтральнай раённай лякарні паведаміла ратавальнікам, што да медыкаў трапіў 29-гадовы мужчына. У яго дыягнаставалі тэрмічныя апёкі твару, тулава, канечнасцяў, дыхальных шляхоў другой ступені. Увогуле пацярпела 80% цела.

Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, мужчына пражывае ў вёсцы Даманава Івацэвіцкага раёна. Мужчына патлумачыў, што пасварыўся з жонкай. Пасля гэтага ён абліў сябе лёгка загаральнай вадкасцю і падпаліў.

Будынак і маёмасць пры здарэнні не былі пашкоджаныя.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі