У Івацэвічах жанчына ратавала ката з электрашчытавай і загінула

Жанчына вырашыла не чакаць спецыялістаў, а дзейнічаць самастойна / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Жанчына вырашыла не чакаць спецыялістаў, а дзейнічаць самастойна / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Івацэвічах у Брэсцкай вобласці жанчына ратавала ката з электрашчытавай і загінула. Яна атрымала смяротны ўдар токам. Пра гэты трагічны выпадак распавялі ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі. Адбыўся ён у лістападзе. 57-гадовая жанчына пачула, што ў электрашчытавой шматкватэрнага дома апынуўся кот. Яна вырашыла самастойна яго адтуль выцягнуць, і гэта скончылася трагічна.

Здарэнне трапіла ў падборку няшчасных выпадкаў гібелі ад удараў электрычным токам каля энергааб'ектаў, якую падрыхтаваў Дзяржэнергагазнагляд. Сёлета ад электратраўматызму пацярпелі 24 чалавекі, з якіх 13 загінулі, іншыя атрымалі цяжкія траўмы.

У Івацэвічах жанчына ратавала ката з электрашчытавай і загінула
gosenergogaznadzor.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі