Вы тут

У інтэрв'ю польскай газеце Бабарыка назваў ключавыя падзеі ў гісторыі Беларусі

Віктар Бабарыка / Еўрарадыё

У інтэрв'ю польскай газеце Rzeczpospolita патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка назваў ключавыя падзеі ў гісторыі нашай краіны. Гэта — каранацыя заснавальніка ВКЛ Міндоўга ў Навагрудку ў 1253 годзе, абвяшчэнне БНР у 1918-м у Мінску і стварэнне Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе. "Гэта падзеі, якія сфармавалі нашу дзяржаўнасць", — сказаў палітык. Паводле яго слоў, прыкладам негатыўнай падзеі нашай гісторыі могуць быць падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя.

Віктар Бабарыка — былы кіраўнік "Белгазпрамбанка", які ў апошні тыдзень апынуўся пад прэсінгам уладаў, а праўленне Нацбанка ўвяло часовую адміністрацыю па кіраванні. У яго другая па колькасці ўдзельнікаў ініцыятыўная група — амаль 9 тысяч чалавек. Бабарыка заявіў, што сабрана ў некалькі разоў больш подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты, чым патрэбна.

Напярэдадні пра Віктара Бабарыку жорстка выказаўся палітэмігрант, лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк. Ён лічыць яго прарасійскім кандыдатам. На гэта намякае і дзяржаўная прапаганда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.