Падпольную майнінгавую ферму знайшлі пад Гомелем

Гомелец арганізаваў майнінг крыпты

Гомелец арганізаваў майнінг крыпты / КДК

Падпольную майнінгавую ферму знайшлі на прыватным участку ў Гомельскім раёне, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.

У КДК звярнуўся жыхар аграгарадка Гомельскага раёна. Ён данёс на суседа, які на сваім участку майніў крыптавалюту.

Праверка, якая прыехала на ўчастак, выявіла там самавольна пастаўленую трансфарматарную падстанцыю. На ўчастку замест вядзення падсобнай гаспадаркі вёўся майнінг крыптавалюты. Прычым, як адзначаюць у КДК, для гэтага выкарыстоўвалася энергаабсталяванне, якое не прайшло абавязковую праверку Дзяржэнерганагляду на правільнасць падлучэння і бяспеку.

Уласнік крыптафермы плаціў за электрычнасць паводле субсідаваных дзяржавай тарыфаў.

Цяпер энергаабсталяванне для майнінг-фермы адключылі, трансфарматарная падстанцыя павінна бліжэйшым часам быць прыбраная з зямельнага ўчастка.

На ўладальніка склалі акт аб самавольным безуліковым спажыванні электраэнергіі. Пасля пераразліку яму давядзецца даплаціць за спажытую электрычнасць.

Падпольную майнінгавую ферму знайшлі пад Гомелем
Гомелец арганізаваў майнінг крыпты / КДК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.