Пазняк: сітуацыя з Бабарыкам выклікае іронію

Пазняк: сітуацыя з Бабарыкам выклікае іронію

Лідар КХП-БНФ, палітэмігрант Зянон Пазняк выказаўся наконт патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Ён лічыць яго прарасійскім кандыдатам, які рыхтаваўся "Газпрамам" і Масквой "больш за тры гады".

"Сітуацыя з Бабарыкам у мяне таксама выклікае іронію", — піша Пазняк. Паводле яго слоў, гэты палітык "ні слова ня ўмее сказаць па-беларуску, не разумее гуманітарных каштоўнасцяў грамадства". "Калі ўжо вы ўзяліся рыхтаваць прэтэндэнта, то зрабіце тое "ад класа", а не лапцюжна па-маскоўску", — працягвае ён.

Зянон Пазняк перакананы, што маскоўскія чыноўнікі, эксперты, паліттэхнолагі "груба не разумеюць беларусаў і Беларусь, але жывуць сваімі павярхоўнымі ўяўленнямі", не бачаць умацавання свядомасці беларускай нацыі.

Пазняк мяркуе, што Бабарыку могуць дапусціць да ўдзелу ў выбарах "нават калі ён будзе сядзець за кратамі, каб прывабіць выбаршчыкаў на галасаванне". Але пасля выбараў прагназуе "пасадку". У той жа час палітык не верыць, што Аляксандр Лукашэнка можа выйграць "вайну" ў "Газпрама" і РФ.

Зянон Пазняк заявіў, што "сапраўдныя подпісы... сабрала толькі Святлана Ціханоўская".

Дзіўна, але выказванні Пазняка пра Бабарыку, як прарасійскага кандыдата, нагадваюць падобныя намёкі, якія агучвае Лукашэнка і дзяржаўная прапаганда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі