У Індыі пагроза цыклону, эвакуююць сотні тысяч чалавек

Цыклон “Файлін” прасоўваецца над Бенгальскай затокай і, згодна з прагнозам, дасягне сушы ў раёне гораду Гопалпур увечары ў суботу, перадае ВВС. Хуткасць ветру дасягае 220 кіламетраў за гадзіну, метэаролагі папярэджваюць, што яна можа ўзрасці да 315 кіламетраў за гадзіну.



Стыхія прынясе залевы і трохметровыя хвалі. Аналагічнае бедства ў 1999 годзе ў штаце Арыса забрала жыцці болей за 10 тысяч чалавек. Цяпер улады лепей падрыхтаваныя да прыродных катаклізмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі