Вы тут

У Гродне зачынілася мастацкая галерэя “400 квадратаў”

Мастацкая галерэя "400 квадратаў" зачынілася / t.me/hrodnalike

Галерэя “400 квадратаў” у Гродне больш не працуе. 

Як піша ТГ-канал hrodnalike, гандлёва-забаўляльны цэнтр Triniti не працягнуў з галерэяй дамову арэнды. Яе апошняй экспазіцыяй стала выстава “Скульптура", якую ўлады зачынілі на наступны дзень пасля адкрыцця.

Выставу зачынілі пасля таго, як данос на яе напісала мясцовая праўладная "актывістка" Вольга Бондарава: яна заявіла пра нібыта нізкі мастацкі ўзровень твораў. Фармальнай прычынай закрыцця выставы назвалі няпоўны пералік аўтараў у заяўцы на правядзенне. 

За год працы ў галерэі “400 квадратаў” адбылася выстава-амаж, прысвечаная Захару Кудзіну. Тут выстаўлялі свае творы мастакі Аляксандр Балдакоў, Павел Татарнікаў ды іншыя вядомыя творцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.