У Грэцыі маштабныя лясныя пажары, загінулі дзясяткі чалавек

У Грэцыі маштабныя лясныя пажары, загінулі дзясяткі чалавек

У Грэцыі недалёка ад Афінаў маштабныя лясныя пажары, загінулі дзясяткі чалавек (па адных звестках — 50, па іншых — 60 і нават 74). Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", каля адной з вілаў у эпіцэнтры прыроднага бедства знайшлі 26 целаў загінулых (у населеным пункце Маці ў 40 км ад сталіцы). Сцяна агню адразала людзей ад шляхоў выратавання, некаторыя жыўцом згарэлі ў машынах. Мясцовых жыхароў і турыстаў эвакуююць на верталётах і на лодках.

Такіх буйных пажараў у Грэцыі не было каля дзесяці гадоў. Ім спрыяе 40-градусная спякота і моцны вецер. Улады гэтай краіны звярнуліся па дапамогу да міжнароднай супольнасці.

У Грэцыі абвешчаная трохдзённая жалоба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі