Ад жніўня 2020 года толькі ў Гомельскай вобласці было распачата больш за 1,5 тысячы крымінальных спраў "па фактах экстрэмізму". Большасць — у Гомелі. Таксама фігурантамі гэтых спраў сталі жыхары Жлобіна, Мазыра, Рэчыцы і Светлагорска.
За "абразу Лукашэнкі" распачалі 217 крымінальных спраў, больш за 440 спраў — за "абразу прадстаўнікоў улады".
Следчы камітэт нават не спрабуе апраўдаць рэпрэсіі супраць насельніцтва, абуранага фальсіфікацыямі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалтам сілавікоў.