Да 1,5 тысячы чалавек могуць дапытаць у межах справы аб злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі. Пра гэта @pozirkonline паведаміў польскі адвакат Томаш Віліньскі. Ён падаў заяву ад імя 10 пацярпелых. Даць паказанні ў Польшчы плануюць яшчэ 30 чалавек. Дапытаць пацярпелых могуць і ў іншых краінах.
24 сакавіка ў польскай пракуратуры даў паказанні беларускі палітык Павел Латушка. Як пацярпелыя па справе праходзяць Святлана Ціханоўская, Валерый і Вераніка Цапкалы.
Згаданая справа распачатая в Польшчы паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку датычных міжнародных злачынстваў: гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, прымусовага перамяшчэння (выпадак з палітзняволенай Марыяй Калеснікавай). Таксама расследуюцца эпізоды міграцыйнага крызісу. Адвакат плануе накіраваць у пракуратуру і матэрыялы аб саўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны.
Па звестках Латушкі, справы па злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі распачатыя ў Польшчы, Літве, Германіі і Чэхіі.