Сілавікі прыйшлі да сваякоў заснавальніка маркетплэйса "Kamaroŭka"

Маркетплэйс "Kamaroŭka" 

Маркетплэйс "Kamaroŭka"  / kamarouka.com

Сілавікі ў Беларусі прыйшлі да сваякоў заснавальніка маркетплэйса "Kamaroŭka" Змітра Завадскага, Вольгі Касянчук і былой валанцёркі. Пра гэта Завадскі сам напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Ён адзначае, што візіты сілавікоў пачаліся пасля таго, як платформу прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а праект пачаў выходзіць у плюс.

Паводле Завадскага, сілавікоў цікавілі месца яго прапіскі, суседзі, мама і брат. Учора яны прыйшлі нават да далёкіх сваякоў, з якімі ён не бачыўся каля 15 гадоў.

Міжнародную платформу беларускага гандлю "Kamaroŭka" рэжым Лукашэнкі дадаў у спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" сёлета ў ліпені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.