У Гомельскай вобласці павялічылася колькасць дзіцячых суіцыдаў

У Гомельскай вобласці сёлета зарэгістравана ўжо пяць дзіцячых суіцыдаў. За ўвесь мінулы год іх было шэсць. Пра гэта паведамляе Sputnik са спасылкай на памочніка пракурора вобласці Веру Замойскую.

У траўні ў нашай краіне былі зарэгістраваныя тры смерці падлеткаў. У Мінску школьніца скокнула з 11-га паверху і загінула, у Мікашэвічах (Брэсцкая вобласць) васьмікласнік зваліўся з 4-га паверху, а ў Гродне пад мостам знайшлі цела 14-гадовага хлопчыка.

У пракуратуры адзначаюць, што суіцыды здзяйсняюць ліцэісты, гімназісты са станоўчымі характарыстыкамі. Паводзіны і выказванні бацькоў адыгрываюць вялікую ролю ў правакаванні самагубстваў. Таму супрацоўнікі пракуратуры заклікаюць бацькоў не падштурхоўваць дзяцей да такіх крокаў непрадуманымі словамі.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі