У Гомелі працягваюцца затрыманні, схапілі яшчэ 9 чалавек

Затрыманыя ў Гомелі / t.me/viasna96/
Затрыманыя ў Гомелі / t.me/viasna96/

У Гомелі працягваюцца затрыманні, схапілі яшчэ 9 чалавек. Відэа з імі апублікавалі сілавікі. Затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" суполкі ў Instagram, TikTok і Telegram. Аднаго з мужчын прымусілі сарваць са сцяны бел-чырвона-белы сцяг і кінуць яго на падлогу.

"Зачыстка" Гомеля ў красавіку ідзе асабліва актыўна. Два тыдні таму стала вядома пра затрыманне як мінімум васьмі чалавек. Частка з іх была падпісаная на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы. За "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" затрымалі загадчыка аптэкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі