Гамельчука затрымалі за налепку з Цоем і цытатай з песні "Перамен"
![Затрыманне ў Гомелі / кадр з відэа, "Белсат"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/coj-0604-1.jpg.webp?itok=dTbhFf-J)
Затрыманне ў Гомелі / кадр з відэа, "Белсат"
У Гомелі сілавікі затрымалі аўтамабіліста за налепку з Віктарам Цоем і цытатай з яго песні, паведамляе "Белсат". Побач з партрэтам рок-спевака быў надпіс "Перемен требуют наши сердца".
Песня савецкага рокера ў 2020-м стала адным з сімвалаў пратэснага руху ў Беларусі.
Сілавікі апублікавалі відэа, як група ўзброеных быццам для захопу небяспечнага баевіка чалавек выскоквае з мікрааўтобуса. Пасля гэтага яны проста стаяць, пакуль адзін з іх чапляе затрыманаму мужчыну кайданкі.
![Гамельчука затрымалі за налепку з Цоем і цытатай з песні "Перамен"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/coj-0604-1.jpg.webp?itok=6bSUoVzy)
Затрыманне ў Гомелі / кадр з відэа, "Белсат"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.