У Гомелі мужчына зацягнуў у пад'езд каня — хацеў здзівіць сына
![Мужчына заводзіць у пад'езд каня](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/1710658183photo_2024-03-17_09-49-21.jpg.webp?itok=zrkZWZx4)
Мужчына заводзіць у пад'езд каня / @reverse_side2022
У Гомелі падвыпіўшы мужчына вырашыў парадаваць двухгадовага сына ў Дзень нараджэння, прывёўшы дадому каня, піша мясцовае выданне "Адваротны бок". Жывёла зайшла ў пад'езд і нават змагла забрацца на другі паверх шматпавярхоўкі, але ў кватэру так і не патрапіла — жонка не ацаніла творчага парыву мужа.
"Белта" піша, што сям'ю ўжо наведала міліцыя. Праваахоўнікі звяртаюць увагу, што такія дзеянні могуць прыводзіць да траўм як жывёл, так і людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.