У Гомелі 11-месячнае дзіця патанула ў ванне

У Гомелі Следчы камітэт праводзіць праверку з нагоды гібелі 11-месячнага дзіцяці. Паводле папярэдніх высноваў, хлопчык патануў у ванне, перадае БЕЛТА.

Як кажа афіцыйная прадстаўніца Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава, 23-гадовая маці напоўніла ванну, каб купаць дзіця. Па яе словах, вада была дзіцяці па пояс. На нейкі час жанчына выйшла з лазенкі, а калі вярнулася, то дзіця ўжо не падавала прыкметаў жыцця. Выратаваць яго не ўдалося.

Паведамляецца, што маладая маці жыве з бацькамі, але ў той дзень яна была дома адна.

Таксама праваахоўнікі правяраюць выпадак з пяцігадовым хлопчыкам у іншым раёне Гомеля. Ён выпаў з акна кватэры на пятым паверсе, калі абапёрся на маскітную сетку. З цяжкімі траўмамі хлопчыка даставілі ў рэанімацыю.

Агулам за апошнія дні на Гомельшчыне адбыліся тры трагічныя выпадкі з малалетнімі дзецьмі. Так, у нядзелю ў Рагачоўскім раёне знайшлі 8-гадовага хлопчыка, які патануў у каналізацыйным рэзервуары.

Фота: dom.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі