У гэтыя выходныя могуць забараніць наведванне лясоў па ўсёй Беларусі

Ужо сёння Міністэрства сельскай гаспадаркі можа прыняць рашэнне пра забарону на наведванне лясоў па ўсёй Беларусі. У сувязі са спякотным і сухім надвор’ем і павышэннем класа пажарнай небяспекі такая забарона дзейнічае на большай частцы тэрыторыі краіны.

У Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях для наведвання закрытыя лясы ва ўсіх раёнах. У Мінскай вобласці пакуль можна наведваць лясы ў Барысаўскім, Пухавіцкім, Лагойскім, Слуцкім і Мядзельскім раёнах. У Магілёўскай вобласці пад забарону пакуль не трапілі Круглянскі, Дрыбінскі, Мсціслаўскі і Быхаўскі раёны, паведамляе БЕЛТА.

Па дадзеных Мінлясгасу, у бліжэйшыя дні прагназуецца 4-5 клас пажарнай небяспекі ў лясах па ўсёй Беларусі, таму іх зачыняць. Забарону здымуць, калі надвор’е зменіцца да больш вільготнага і халаднаватага.

Фота: mlife.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі