У Дзяржынскім раёне зарэгістраваны 3 выпадкі адру

У Дзяржынскім раёне зарэгістраваны 3 выпадкі адру

У Дзяржынскім раёне зарэгістраваны 3 выпадкі адру. Яшчэ два чалавекі з падазрэннем на гэтае захворваннне і знаходзяцца пад наглядам спецыялістаў (у чаканні вынікаў аналізаў), інфармуе сайт раённай газеты "Узвышша". Дэталі не паведамляюцца. Адзначаецца толькі, што звычайна хваробу "прывозяць" мясцовыя жыхары, якія пабывалі на адпачынку ў замежжы.

З-за зарэгістраваных выпадкаў у Дзяржынскім раёне праводзяцца санітарна-супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы. Асобы, якія кантактавалі з хворымі, праходзяць вакцынацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі