Вы тут

У Чылі сабака забіў прыгожы гол, але яго не залічылі

Сабака "несанкцыянавана" трапіў на футбольнае поле / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Чылі сабака забіў прыгожы гол, але яго не залічылі. Як паведамляе Eurosport, кур'ёзнае здарэнне адбылося ў матчы ніжэйшага дывізіёна мясцовага футбольнага чэмпіянату паміж камандамі "Эль Гігантэ" і "Сарагоса". Падчас розыгрышу стандарту сабака апынуўся на полі і падбег да брамы. Мяч трапіў яму ў спіну і заляцеў у сетку. Арбітр зафіксаваў афсайд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.