Вы тут

У чэмпіянаце Беларусі па гандболе з'явіцца "Бусел Кітая"

Кітайцы ў беларускім чэмпіянаце / vk.com/handballby

У мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па гандболе з'явіцца кітайская каманда. Яна будзе называцца "Бусел Кітая". Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі гандбола, дружына з КНР стартуе з новага сезона ў верасні 2022-га.

У чэмпіянаце Беларусі паўдзельнічаюць сем каманд: "Мяшкоў-Брэст", СКА, "Гомель", "Машэка", "БДУФК-СКА", "Кронан" і згаданы "Бусел Кітая".

Як вядома, беларускі гандбол, як і расійскі, знаходзіцца пад санкцыямі, уведзенымі пасля пачатку агрэсіі супраць Украіны. Яны закранулі і зборныя, і клубы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.