У чацвер у Беларусі чакаецца да 26-28 цяпла

У чацвер у Беларусі чакаецца да 26-28 цяпла

У чацвер, 24 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, 3-8 метраў за секунду. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у начныя гадзіны тэмпература паветра будзе складаць 9-15 градусаў (месцамі — 6-8 цяпла) вышэй за нуль, у дзённыя — 21-26 градусаў са знакам плюс, на поўдні нашай краіны — да 28 цяпла.

Еўрарадыё паведамляла, што ў Беларусь паступае цёплае паветра з Чорнага мора. У выніку, сярэдняя тэмпература паветра на 3-6 градусаў будзе перавышаць норму. У нядзелю надвор'е пачне псавацца, тэмпература паветра крыху знізіцца, магчымыя дажджы і навальніцы.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі