У чацвер у Беларусь прыйдуць дажджы і навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 13 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы.

Вецер прагназуецца паўднёвы, удзень з пераходам на паўночны 4-9 метраў за секунду, падчас навальніцаў яго парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 16-22 градусы. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 градусаў, у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах будзе +34, а месцамі +35 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі