У чацвер начныя замаразкі ўзмацняцца, удзень будзе толькі да +10
У бліжэйшыя суткі, 8 кастрычніка, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да 0-5 градусаў. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.
Надвор’е будзе хмарным з праясненнямі, без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе магчымы невялікі мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходнім, слабым, удзень 3-8 метраў за секунду.
Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі да 0-5 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 1-2 градусы цяпла. Удзень будзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да +10.
У пятніцу-суботу халоднае надвор’е захаваецца, начныя замаразкі месцамі дасягнуць –7 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: tvc.ru