Вы тут

У буйных гарадах Беларусі грамадскі транспарт цалкам зробяць электрычным

sb.by

У буйных гарадах Беларусі грамадскі транспарт цалкам зробяць электрычным. Пра такія планы распавёў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут. Паводле яго слоў, ідзе праца над комплекснай праграмай па пераходзе ў асобных гарадах усяго грамадскага транспарту на электрычны.

"Краіна прыняла рашэнне аб развіцці электратранспарту як нацыянальнага прыярытэту", цытуе словы Корбута БЕЛТА.

"Белкамунмаш" распрацоўвае новы від электробуса, які будзе адпавядаць патрабаванням Еўрасаюза і, магчыма, пойдзе на экспарт у яго краіны. На сённяшні дзень у Беларусі працуе 83 электробусы гэтай кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.