Вы тут

У Ташкент прывезлі для выпрабаванняў беларускі электробус

facebook.com/tshtx

У Ташкент на аўтавозе прывезлі для выпрабаванняў беларускі электробус. Фотаздымкі з'явіліся на старонцы прадпрыемства "Ташкентгартранссервіс" у Facebook. Раней яно падпісала пагадненне з "Белкамунмашам". Спецыяльная камісія будзе сачыць, як тэхніка рэагуе на мясцовы клімат. Толькі пасля гэтага ўрад Узбекістана прыме рашэнне, купляць беларускія электробусы ці не. На набыццё экалагічных відаў транспарту выдаткавана некалькі мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.