У Брэсце зноў пратэставалі супраць акумулятарнага завода

У Брэсце зноў пратэставалі супраць акумулятарнага завода

У Брэсце зноў пратэставалі супраць акумулятарнага завода. Як паведамляе радыё “Свабода”, 27 кастрычніка на плошчу Леніна выйшла болей за 130 чалавек. Міліцыя папярэдзіла ўдзельнікаў, што акцыя несанкцыянаваная.

Прысутныя абмеркавалі мітынг, запланаваны на 3 лістапада. Паведамленне пра такую акцыю даслаў гарадскім уладам Брэста кандыдат у дэпутаты Уладзімір Мароз.

Пратэсты супраць прадпрыемства “АйПаўэр”, якое, на думку нязгодных, пагоршыць экалагічную сітуацыю ў горадзе, адбываюцца з лютага 2018 года. За гэты час толькі адзін мітынг быў санкцыянаваны —  ён прайшоў летась 29 красавіка. Ці дадуць дазвол на акцыю 3 лістапада, пакуль невядома.

14 чэрвеня будаўніцтва акумулятарнага завода было прыпыненае рашэннем Брэсцкага аблвыканкама. Прычына —  перавышэнне забруджвальных выкідаў у атмасфернае паветра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі