У Беларускім саюзе мастакоў змяніўся кіраўнік

У Беларускім саюзе мастакоў змяніўся кіраўнік

У Беларускім саюзе мастакоў змяніўся кіраўнік. Замест 61-гадовага Рыгора Сітніцы ім стаў 36-гадовы Глеб Отчык. За яго прагаласавалі 154 дэлегаты 23-га з'езда Беларускага саюза мастакоў з 307. Мерапрыемства прайшло ў аўторак у Палацы мастацтваў у Мінску.

Отчык — ураджэнец Гомеля, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "манументальна-дэкаратыўнае мастацтва". Дагэтуль ён быў першым намеснікам старшыні. Рыгор Сітніца кіраваў саюзам са снежня 2013 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі