У Беларусі зрабілі самы вялікі ў свеце QR-код (фота, відэа)

У Беларусі зрабілі самы вялікі ў свеце QR-код (фота, відэа)

У Беларусі зрабілі самы вялікі ў свеце QR-код. Ён знаходзіцца на полі пад Мінскам недалёка ад вёскі Чыкі. Памеры кода — 300 на 300 метраў. Яго стваральнікі збіраюцца падаць заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў Кітаі ў 2015 годзе: 190 на 190 метраў, інфармуе 42.tut.by.

Адзначаецца, што праект быў рэалізаваны высілкамі некалькіх кампаній. SpurIT — гэта ідэя і арганізацыя, "Тэхналогіі земляробства" — аўтаматызацыя, агракамбінат "Ждановічы" — поле і тэхніка. Толькі на падрыхтоўку спатрэбілася каля двух месяцаў. Непасрэдна на полі працаваў трактар з 12-метровым культыватарам. Адзначаецца, што з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння і дадзеных са спадарожніка ён рухаўся аўтаномна. Дакладнасць зробленага "малюнка" складала 4 см.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі