Вы тут

У Беларусі збіраюцца пашырыць бязвізавыя зоны

БЕЛТА

У Беларусі збіраюцца пашырыць бязвізавыя зоны. Спрошчаны ўезд для замежнікаў будзе адбывацца таксама праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. Паводле яго слоў, "бязвізавы рэжым — вельмі важнае рашэнне, якое прынята", інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, на сённяшні дзень замежнікі з 80 краін свету могуць прыехаць у нашу краіну без візы праз Нацыянальны аэрапорт Мінск на тэрмін да 30 дзён, а праз Гродзенскі і Брэсцкі рэгіёны — у турыстычных мэтах да 15 сутак. Бязвізавы рэжым "на кароткім прамежку часу" дае "сур'ёзны эфект", падкрэслівае міністр эканомікі.
 
Крутой паведаміў, што ўрад Беларусі разлічвае ў бліжэйшы час падпісаць пагадненне з Расіяй аб узаемным прызнанні віз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.