У Беларусі затрымалі каталіцкага верніка
![Міліцыянеры прыходзяць і да святароў / Ілюстрацыйнае фота sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6a69gjv7pympmiwbnn6gvujm3mbzs71n.jpg.webp?itok=ByqU5OyH)
Міліцыянеры прыходзяць і да святароў / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Затрымалі каталіцкага верніка Уладзіслава Беладзеда, паведамляе @christianvision. Адбылося гэта 31 траўня. Яго спачатку прывезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска. На дадзены момант Беладзед знаходзіцца на Акрэсціна.
Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскім архікафедральным саборы.
Падчас рэпрэсій сілавікі затрымліваюць і святароў. Апошнім часам за краты трапіла некалькі рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх святароў.
![У Беларусі затрымалі каталіцкага верніка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/12_54.jpg.webp?itok=UYTOiJrm)
t.me/christianvision/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.